Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі таксама абвясціў папярэджанне другой ступені аб паводках, якія могуць выклікаць небяспечны ўзровень вады ў рэках.
З-за сцёку дажджавой вады і вялікіх ападкаў прагназуецца павышэнне ўзроўню вады ў басейнах рэк Супрасль, Бебжа і Нёман у Падляшскім ваяводстве. Моцная паводка таксама чакаецца ў басейне ракі Мартва-Вісла ў Паморскім ваяводстве.
З-за сцёку дажджавой вады на рацэ Бзура ў Лодзінскім ваяводстве і басейне верхняй ракі Піліца ў Свентакшыскім ваяводстве прагназуецца павышэнне ўзроўню вады, які можа перавысіць трывожныя паказчыкі.
ПР/юл